Украінцы падлічылі колькасць расійскіх войскаў у Беларусі (спіс)
Дзясяткі самалётаў, верталётаў, танкаў, больш за сотню бронетэхнікі. Пра гэта паведаміў украінскі эксперт Дзмітрый Тымчук.
У Facebook ён прыводзіць аператыўныя дадзеныя, здабытыя групай "Інфармацыйнае супраціўленне". На тэрыторыі Беларусі размешчаныя наступныя расійскія войскі:
асабісты склад — каля 2600 чалавек,
танкаў — каля 30,
бронемашын — каля 120, артылерыі — каля 40,
самалётаў — 41,
верталётаў — 20.
Адзначаецца, што гэтыя вайсковыя падраздзяленні знаходзяцца каля мяжы з Украінай.
Нагадаем, 4 ліпеня сакратар Савета па нацыянальнай бяспецы і абароне Украіны Андрэй Парубій заявіў, што ўкраінская авіяцыя праводзіць разведку на мяжы з Беларуссю. Кіеў спрабуе высветліць, наколькі небяспечным можа быць для Украіны накірунак украінска-беларускай мяжы.
Фота — Reuters