Украінец скраў у фермера семак на мільён грывень

Украінец скраў у фермера семак на мільён грывень

У Адэскай вобласці Украіны зламыснік абакраў фермера: скраў семак сланечніка на суму болей за 1 мільён грывень, перадае УНІАН

Фермер паведаміў у паліцыю, што невядомыя асобы разбілі сцяну і забраліся ў яго склад. Адтуль зламыснікі скралі насенне сланечніка ў колькасці 496 пасяўных адзінак і 50 літраў пратруты. Агульная сума шкоды ацэненая больш за 1,2 мільёна грывень. 

На дарозе Кіеў-Адэса паліцыянты па арыенціроўцы спынілі аўтамабіль Renault Master. У яго грузавым адсеку выявілі 53 мяхі скрадзеных семак. 27-гадовы кіроўца ніякіх дакументаў на груз не меў і не мог растлумачыць яго паходжанне.

Цяпер праваахоўнікі высвятляюць, ці мелі да крадзяжу дачыненне іншыя асобы.

За крадзеж пагражае ад 7 да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі