У Расіі ўкраінскага рэжысёра Сянцова асудзілі на 20 гадоў турмы (відэа)

Ваенны суд у расійскім Растове-на-Доне асудзіў украінскага рэжысёра Алега Сянцова да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Рашэнне суда вынесенае сёння, перадае УНІАН.

Сянцова разам з актывістам Аляксандрам Кольчанкам расійскія спецслужбы затрымалі ў Крыме ў траўні 2014 года. ФСБ абвясціла, што яны з’яўляюцца сябрамі забароненай у Расіі ўкраінскай арганізацыі “Правы сектар”. Згодна са следствам, актывісты планавалі дыверсійна-тэрарыстычныя акты ў шэрагу крымскіх гарадоў, а ў далейшым — знішчэнне шэрагу аб’ектаў жыццядзейнасці, чыгуначных мастоў, ліній электраперадач.

Абодва асуджаных адмаўляюць сваю віну.

Падчас судовага працэсу Сянцоў і адзін з галоўных сведкаў абвінавачання, раней судзімы крымчанін Генадзь Афанасьеў, заявілі, што іх жорстка катавалі. Афанасьеў у судзе адмовіўся ад сваіх паказанняў супраць Алега Сянцова.

Абвінавачанне патрабавала для ўкраінскага рэжысёра 23 гады ўзмоцненага рэжыму.

Фота: zn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі