Украінская апазіцыя рыхтуе ў Кіеве масавую акцыю 17 снежня


У апазіцыі ўзнікла засцярога, што ён можа падпісаць дакументы адносна ўваходжання Украіны ў Мытны саюз. Аднак прэм'ер-міністр Мікалай Азараў гэта абверг. Ён паведаміў, што да 17 снежня рыхтуецца вялікі комплекс дакументаў, звязаных адносінамі Расіі і Украіны ў газавай сферы.



Тым не менш, як інфармуе УНІАН, у панядзелак на Майдане Незалежнасці апазіцыянеры арганізавалі прыборку тэрыторыі, каб падрыхтавацца да масавай акцыі, якая мусіць адбыцца ўвечары ў аўторак.

А раніцай 17 снежня апазіцыя прыме рашэнне, ці браць удзел яе дэпутатам у сесіі Вярхоўнай Рады. Лідар фракцыі Свабода Алег Цягнібок заявіў, што працаваць з такой уладай бессэнсоўна. У той жа час ён папярэдзіў Партыю рэгіёнаў і камуністаў, што ім не ўдасца правесці выязное паседжанне парламента, каб там прыняць патрэбныя ўладзе законы.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі