Украінская апазіцыя запатрабуе адстаўкі Кабінета міністраў

"Мы ўжо цяпер рыхтуем адпаведны праект пастановы, і заўтра ён будзе зарэгістраваны ў Вярхоўнай радзе Украіны, пра адстаўку ўрада Азарава як здраднікаў нацыянальных інтарэсаў Украіны", — перадае сайт podrobnosti.ua словы лідара фракцыі "Свабода" Алега Цягнібока.



Нагадаем, у чацвер Кабінет міністраў Украіны загадаў прыпыніць працэс падрыхтоўкі да падпісання Дамовы пра асацыяцыю паміж Украінай, Еўрасаюзам, Еўрапейскай супольнасцю па атамнай энэргіі ды іх дзяржавамі-чальцамі.



У той жа час лідар фракцыі "Бацькаўшчына" Арсень Яцэнюк заявіў, што прыпыненне еўраінтэграцыйнага шляху Украіны з'яўляецца падставай для імпічменту прэзідэнта Віктара Януковіча і адстаўкі Кабінета міністраў.



Фота Цягнібока — lenta-ua.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі