Украінская апазіцыя збірае Еўрамайдан (відэа)

На Майдане незалежнасці ў Кіеве сёння ўначы сабралося каля паўтары тысячы чалавек. Яны незадаволеныя рашэннем урада Украіны прыпыніць падрыхтоўку дамовы пра асацыяцыю з Еўрасаюзам, паведамляе РІА "Новости".



У цэнтры таксама знаходзяцца некалькі аўтобусаў з сілавікамі. Яны перакрылі падыход да адміністрацыі прэзідэнта Украіны на Банкавай вуліцы.



Падтрымаць актывістаў на Майдан прыйшлі апазіцыйныя палітыкі. Сярод іх кіраўнік парламенцкай фракцыі партыі "Бацькаўшчына" Арсень Яцэнюк, лідар партыі "Удар" Віталь Клічко, лідар нацыяналістычнай партыі "Свабода" Алег Цягнібок і экс-міністр унутраных спраў Юры Луцэнка.



Нагадаем, што 21 лістапада урад Украіны прыпыніў падрыхтоўку да падпісання дамовы пра асацыяцыю з Еўрасаюзам, патлумачыўшы гэта неабходнасцю развіваць эканамічныя адносіны з Расіяй і СНД.



Апазіцыйныя партыі парламента Украіны заклікаюць грамадзян краіны выйсці ў нядзелю, 24 лістапада, на акцыю пратэсту ў цэнтры Кіева супраць гэтага рашэння ўрада.



Фота — ЛІГАБізнесІнформ і pravda.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі