Украінская дзяржава вярнула два храмы Кіева-Пячэрскай лаўры

Ва Украіне працягваецца барацьба з уплывам РПЦ / УНІАН
Ва Украіне працягваецца барацьба з уплывам РПЦ / УНІАН

Украінская дзяржава вярнула ў сваю ўласнасць два храмы Кіева-Пячэрскай лаўры — Успенскі сабор і Трапезную царкву, піша hromadske.ua. Мінкульт заявіў, што ва Украінскай Праваслаўнай Царквы (маскоўскага патрыярхату) у канцы 2022-га скончылася іх арэнда (яна працягвалася з 2016 года). Спецыяльная камісія ўжо правяла інвентарызацыю маёмасці, правяла тэхнічны агляд будынкаў.

Успенскі сабор з'яўляецца галоўным храмам Кіева-Пячэрскай лаўры.

Ва Украіне дзейнічае Праваслаўная Царква Украіны, незалежная ад Масквы і РПЦ. У той жа час дагэтуль у краіне існуе УПЦ (маскоўскага патрыярхату). Улады Украіны заяўлялі, што плануюць забараніць дзейнасць рэлігійных арганізацый, якія звязаныя з Расіяй. У канцы 2022-га СБУ праводзіла шматлікія ператрусы на аб'ектах, якія выкарыстоўвае УПЦ МП.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі