Украінская Генпракуратура завяла болей за 60 справаў за здраду радзіме

Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта заявіў у часе пашыранага паседжання калегіі Генеральнай пракуратуры генеральны пракурор Украіны Віталь Ярэма. Ён адзначыў, што праваахоўныя органы робяць максімальна магчымыя захады па супрацьдзеянні праявам сепаратызму і тэрарызму.

У цэлым распачата болей за 60 крымінальных справаў за здраду радзіме. Генпракурор прывёў некалькі прыкладаў, у тым ліку выкрытага намесніка камандзіра ўнутраных войскаў, які перадаваў расійскім вайскоўцам інфармацыю з абмежаваным доступам аб дыслакацыі і дзейнасці ўнутраных войскаў Украіны.

Апроч таго камандзір батальёна патрульна-паставой службы Горлаўскай гарадской управы з часткай падначаленых яму супрацоўнікаў міліцыі перайшоў на бок прарасійскіх баевікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі