Украінская лётчыца Надзея Саўчанка знайшлася ў расійскай турме
Яна трапіла ў палон да тэрарыстаў і зараз знаходзіцца ў следчым ізалятары Варонежа.
Лётчыца Надзея Саўчанка атрымала вядомасць пасля публікацыі відэа яе допыту тэрарыстамі. Яна знікла каля тыдня таму і пра месцазнаходжанне Надзеі да вечара 8 чэрвеня не было ніякай інфармацыі.
Як паведамляе украінскі тэлеканал ТСН, у цяперашні час жанчына знаходзіцца ў следчым ізалятары Варонежа. Яе падазраюць у забойстве расійскіх журналістаў. 9 чэрвеня там адбудзецца першае судовае пасяджэнне, распавяла журналістам сястра Надзеі. Расійскі адвакат Надзеі Саўчанка заяўляе, што абвінавачванні ёй пакуль не прад'яўленыя. Ён таксама паведаміў, што Надзея адчувае сябе добра і ўмовы яе ўтрымання здавальняючыя.