Украінская разведка пацвердзіла, што знішчыла чатыры самалёты Іл-76 у Пскове

Самалёт Іл-76 / Вікіпедыя, ілюстрацыйнае фота

Самалёт Іл-76 / Вікіпедыя, ілюстрацыйнае фота

Украінская разведка пацвердзіла сваё дачыненне да начной атакі беспілотнікаў на Пскоў, перадае hromadske.ua.

Былі знішчаны чатыры ваенна-транспартныя самалёты ІЛ-76, што стаялі на ваенным аэрадроме. У аперацыі ўдзельнічалі таксама іншыя падраздзяленні ўкраінскіх Сіл абароны.

"Знішчаныя — гэта азначае, што нанесеныя паражэнні не дазваляюць аднавіць гэты самалёт і вярнуць яго ў шэрагі і да выканання задач", — заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Андрэй Юсаў. Ён дадаў, што, паводле некаторых звестак, акрамя чатырох знішчаных яшчэ два самалёты атрымалі пашкоджанні.

Атака беспілотнікамі на пскоўскі аэрадром адбылася ў ноч на 30 жніўня.

Юсаў дадаў, што разведка займаецца таксама спецаперацыямі ў акупаваным Крыме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі