Украінская выведка: Расія ўзмацняе вайсковую прысутнасць у Беларусі
Расійскія бамбавікі Ту-22М3 / Мінабароны
Чыноўнікаў у Гомельскай вобласці апавясцілі аб магчымым вяртанні расійскіх войскаў у гэтую частку Беларусі, паведамляе Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны.
— Адначасова расіяне плануюць нарошчванне колькасці аператыўна-тактычнай авіяцыі на тэрыторыі Беларусі. Афіцыйна — для правядзення сумеснага патрулявання паветранай прасторы ў рамках сумеснага вучэбна-баявога цэнтра падрыхтоўкі авіяцыйных падраздзяленняў і падраздзяленняў СПА. Для гэтага запланаваны пералёт 10 самалётаў на аэрадром Баранавічы.
З 22 чэрвеня на тэрыторыі Гомельскай вобласці вядуцца мабілізацыйныя вучэнні.
— Затое анансаваныя раней у беларускіх СМІ заняткі па баявой падрыхтоўцы з рэзервістамі, не праводзяцца. Саміх рэзервістаў цяпер выкарыстоўваюць для правядзення гаспадарчых работ, — заключае Мінабароны Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.