Украінскі генерал выступіў супраць беларускіх міратворцаў на Данбасе

Украінскі генерал выступіў супраць беларускіх міратворцаў на Данбасе

Удзел беларускіх вайскоўцаў у міратворчай місіі ААН на Данбасе непажаданы ні для Украіны, ні для Беларусі. Такое меркаванне сайту "Обозреватель" выказаў генерал-палкоўнік у адстаўцы, былы начальнік Генштаба Узброеных сілаў Украіны, былы першы намеснік міністра абароны Украіны Анатоль Лапата.

"Я думаю, што беларускія міратворцы нам не патрэбныя. Не таму, што ва Украіны да Беларусі ёсць нейкія прэтэнзіі. Не. Проста нам бы не хацелася, каб у Беларусі сапсаваліся адносіны з Расійскай Федэрацыяй", — патлумачыў Лапата.

З ініцыятывай адправіць беларускіх міратворцаў на Данбас, як паведамляла Еўрарадыё, выступіў міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей. Ён падкрэсліў, што Беларусь захоўвае бесстаронню пазіцыю да ўсіх удзельнікаў канфлікту. 

На думку ўкраінскага генерала, пазіцыя Беларусі ў гэтым канфлікце будзе вельмі складанай: "Таму што, з аднаго боку, яны не могуць нашкодзіць Расіі. З другога, яны хацелі б неяк дапамагчы Украіне". Генерал Лапата лічыць, што для Беларусі было б лепш захоўваць нейтралітэт.

Украінскі генерал мяркуе, што найлепшым варыянтам для міратворчай місіі былі б краіны, якія даўно займаюцца міратворчымі місіямі. Як прыклад ён назваў Францыю, ЗША, Кітай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі