Украінскі пасол расказаў пра "эмацыйную" сустрэчу ў МЗС Беларусі
Украінскі пасол у Беларусі Ігар Кізім расказаў пра "эмацыйную" сустрэчу ў МЗС нашай краіны. 14 кастрычніка яму там уручылі ноту. У Мінску абураныя ўказам украінскага прэзідэнта аб прыцягненні на працу беларускіх айцішнікаў, успрымаюць яго "як відавочна несяброўскі і дыскрымінацыйны крок украінскага боку". Кізім такой "пастаноўкі пытання" не разумее.
"Указ быў прыняты ў сувязі са зваротамі тых самых беларускіх спецыялістаў, якімі было выказана жаданне працаваць ва Украіне і іх просьбамі стварыць для гэтага больш прыймальныя ўмовы іх знаходжання, — піша пасол на сваёй старонцы ў Facebook. — Пры гэтым відавочна, што калі такая просьба была выказана, значыць іх нешта не задавольвае ў сябе дома, у Беларусі".
Ігар Кізім падкрэслівае, што "Украіна гатова такіх людзей прыняць". Ён лічыць, што ўкраінцы дапамагаюць "тым людзям, якім цяпер нялёгка ў Беларусі (хоць бы часова)".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.