Украінскі прэм'ер: Расія хоча пачаць трэцюю сусветную вайну (відэа)
Арсень Яцанюк зрабіў такую заяву падчас паседжання ўраду.
"Спробы пачаць вайсковы канфлікт на тэрыторыі Украіны прывядуць да вайсковага канфлікту на тэрыторыі Еўропы... Свет яшчэ не забыўся пра Другую сусветную вайну, а Расія хоча пачаць Трэцюю сусветную вайну", — сказаў Яцанюк.
Тым часам выконваючы абавязкі кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Сяргей Пашынскі заявіў, што ўсе расійскія "міратворцы", якія з'явяцца на ўкраінскай тэрыторыі, будуць знішчаныя. Ён пацвердзіў, што некаторыя расійскія вайскоўцы маюць эмблемы міратворцаў ААН і апранутыя ў блакітныя каскі.
Фота — ria.ru