Украінскія беспілотнікі атакавалі падстанцыі ў Курскай вобласці

Вайсковец УСУ з беспілотнікам

Вайсковец УСУ з беспілотнікам / facebook.com/GeneralStaff.ua

УСУ гэтай ноччу атакавалі электрападстанцыі ў Курскай вобласці Расіі, без святла засталіся каля 70 населеных пунктаў, паведамляе рэсурс SHOT. Адзін з беспілотнікаў скінуў дзве выбуховыя прылады на цэнтральную электрападстанцыю горада Суджа Суджанскага раёна, другі (праз некалькі гадзін) скінуў яшчэ дзве выбухоўкі на цэнтральную электрападстанцыю пасёлка Глушкава Глушкаўскага раёна. Пацярпелых, сцвярджаюць расійскія крыніцы, няма.

Губернатар вобласці Раман Старавойт пацзвердзіў факт атакі. З ягоных слоў, "украінскімі беспілотнікамі атакаваныя аб'екты інфраструктуры ў Суджанскім, Каранёўскім, Глушкаўскім раёнах, ёсць адключэнні электрычнасці". Акрамя таго, распавёў Старавойт, у выніку абстрэлу памежнага горада Рыльска пацярпела жанчына, з асколачнымі раненнямі сярэдняй ступені цяжкасці яе даставілі ў бальніцу.

Нагадаем, Расія напала на Украіну 24 лютага 2022 года, і ўвесь гэты час працягвае абстрэльваць украінскую тэрыторыю і населеныя пункты, пакутуюць і гінуць людзі. Сёння ноччу, па паведамленні Паветраных сіл УСУ, у расійскай атацы на Украіну былі задзейнічаны 29 беспілотнікаў. 24 атрымалася знішчыць. Удар быў накіраваны на Адэскую, Мікалаеўскую і Кіраваградскую вобласці. "Ноч зноў была трывожнай", прыводзіць УНІАН словы кіраўніка Аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра Сіл абароны поўдня Наталлі Гумянюк. Паводле яе слоў, "працягваецца тэрор рэгіёнаў, без святла засталіся дзясяткі вёсак, якія могуць пастаўляць сілы і падтрымліваць прыфрантавыя тэрыторыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі