Украінскія дэпутаты прыдумалі, як хаваць свае смартфоны ад журналістаў
Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны прыдумалі, як хаваць свае смартфоны ад журналістаў, якія іх фатаграфуюць. Парламентары пачалі іх прыкрываць зверху дакументамі. Смешнае фота з'явілася ў Facebook.
На такія меры бяспекі дэпутаты пайшлі пасля некалькіх нядаўніх скандалаў з іх перапіскай, якую "зафіксавалі" журналісты. Напрыклад, дэпутат ад "Слугі народа" Алена Крываручкіна пісала ў сесійнай зале ў Telegram абаненту "Каханы": "Цяпер хачу займацца з табой каханнем дзень і ноч. Я на пасяджэнні Вярхоўнай Рады".
Нават прэзідэнт Уладзімір Зяленскі настойліва раіў дэпутатам працаваць, а не пісаць смс-паведамленні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.