Украінскія СМІ апублікавалі праект указа Зяленскага пра роспуск парламента

Украінскія СМІ апублікавалі праект указа Зяленскага пра роспуск парламента

Украінскія выданні "Страна. Ua" і "Обозреватель" апублікавалі праект указа прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага аб датэрміновым роспуску Вярхоўнай Рады. Удакладняецца, што праект дакумента перадалі крыніцы ў атачэнні новаабранага кіраўніка краіны. Канчатковае рашэнне аб датэрміновым роспуску парламента пакуль не прынятае.

Паводле праекта указа, пасля выхаду з кааліцыі ў 2016 годзе партыяў "Бацькаўшчына" і "Самапомач" у дзвюх астатніх партыях "Блок Пятра Парашэнкі" і "Народны фронт" налічваецца меней за 226 дэпутатаў, то бок меней за палову складу парламента, што дае прэзідэнту права распусціць Раду. Пазачарговыя парламенцкія выбары прапануюць прызначыць на 14 ліпеня.

Прадстаўнікі каманды Зяленскага пакуль заяўляюць, што роспуск Рады — адзін з варыянтаў дзеянняў новага прэзідэнта. І канчатковае рашэнне будзе залежаць ад супрацоўніцтва дэпутатаў з органамі дзяржаўнай улады.

Зяленскі падчас перадвыбарчай кампаніі заяўляў пра магчымы роспуск Вярхоўнай Рады. 17 траўня "Народны фронт" выйшаў з парламенцкай кааліцыі і такім чынам заблакаваў магчымасць для прэзідэнта распусціць парламент.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі