Украінскія спартсмены не захацелі слухаць гімн Расіі, за імі пайшлі і расіяне
Украінскія спартсмены падчас узнагароджання не захацелі слухаць гімн Расіі і сышлі, за імі пайшлі і расіяне. Здарэнне адбылося на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне ў Польшчы. Як адзначае ria.ru, арганізатары нават не паспелі ўручыць узнагароды.
Дарэчы, зборная Расіі заняла першае месца, украінцы былі трэцімі. Другое месца заваявала зборная Нарвегіі.