Украінскія ўлады створаць музей Майдану
Урад Украіны падрыхтаваў канцэпцыю музеефікацыі феномену Майдану і стварэння музея Майдану.
Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на сайт украінскага кабміну.
Гэтым пытаннем займаецца рабочая група па музеефікацыі матэрыяльных і нематэрыяльных помнікаў Майдану, якая дзейнічае пры міністэрстве культуры Украіны і Інстытуце нацыянальнай памяці.
“Неўзабаве распрацоўкі будуць публічна прадстаўленыя”, — паведамляе ўкраінскі ўрад.
Цяпер збор і захаванне матэрыяльных помнікаў Майдану праводзяць спецыялісты розных украінскіх музеяў. Напрыклад, плакаты, сцягі і банеры з ёлкі Майдану захоўваюцца ў музеі Ганчара, а металічную канструкцыю самой ёлкі плануецца перанесці ў Нацыянальны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.