Украінскія вайскоўцы вызвалілі яшчэ два гарады (інфаграфіка)

Нагадаем, што напярэдадні сілы АТА вызвалілі Славянск і Краматорск. Над будынкамі гарсаветаў узняты дзяржаўны сцяг Украіны. Вайскоўцы кантралююць гарвыканкамы, аддзелы міліцыі і СБУ, раённы вайсковы камісарыят у Краматорску. Пра гэта заявіў на сённяшнім брыфінгу ў Кіеве прэс-сакратар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэй Лысенка.

Паводле яго словаў, наступальная тактыка сіл АТО прыводзіць да значных стратаў сярод сепаратыстаў, ускладняе напад на сілавыя структуры Украіны і стварае псіхалагічны ціск на баевікоў, што прыводзіць да ўзброеных сутычак паміж імі. Таксама ўкраінскія штурмавікі нанеслі некалькі магутных удараў па танках і артылерыйскіх устаноўках сепаратыстаў пад мястэчкам Ізварына. Пасля гэтага атакі баевікоў на мяжы ў гэтым раёне спыніліся, інфармуе УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі