Уладальніцу аграсядзібы "Стулы" арыштавалі на 15 сутак

Ларыса Быцко / facebook.com/larisabytsko
Ларыса Быцко / facebook.com/larisabytsko

15 сутак арышту прысудзіў суд Пружанскага раёна ўладальніцы аграсядзібы "Стулы" Ларысе Быцко. Яе прызналі вінаватай у распаўсюдзе "экстрэмісцкіх" матэрыялаў (ч. 2 арт. 19.11 КаАП), піша "Медыязона" са словаў яе знаёмага.

Сам суд адбыўся ўчора, пра яго вынікі стала вядома сёння.

Па гэтым жа артыкуле суд Пружанскага раёна асудзіў Ігара Паляшэнку — аднаго з затрыманых на аграсядзібе. Вядома, што Паляшэнка займаўся музычным афармленнем батлейкі ў "Стулах".

Хапун у "Стулах", як распавядала Еўрарадыё, адбыўся ў нядзелю, 11 чэрвеня. Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, як мінімум на пяцярых затрыманых склалі пратаколы па "экстрэмісцкім" артыкуле КаАП.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі