Уладальніку сайта "Газета Слонімская" выпісалі буйны штраф

Яўген Валадашчук у зале суда / gs.by​
Яўген Валадашчук у зале суда / gs.by​

Уладальніка сайта gs.by ("Газета Слонімская") Яўгена Валадашчука прызналі вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў і аштрафавалі на 90 базавых велічынь (2610 рублёў), паведамляе gs.by.

Падставай для разгляду адміністрацыйнай справы ў судзе стала публікацыя ад 23 чэрвеня 2020 года. У ёй была інфармацыя з тэлеграм-канала, які пасля прызналі экстрэмісцкім. Міліцыя заўважыла публікацыю ў красавіку 2021 года і пачала праверку.

Першапачаткова прэтэнзіі прад'яўлялі галоўнаму рэдактару "Газеты Слонімскай" Мікалаю Канановічу, але матэрыял у друкаванай версіі не выходзіў, таму справу супраць рэдакцыі спынілі. Затое дачакаліся, калі з-за мяжы вернецца ўладальнік сайта і дырэктар прадпрыемства Яўген Валадашчук, і завялі адміністрацыйную справу на яго.

Нагадаем, друкаваная версія газеты перастала выходзіць восенню 2020 года пасля таго, як у рэдакцыю прыйшлі з ператрусам і канфіскавалі тэхніку. Тады галоўным рэдактарам была Ганна Валадашчук. З-за боязі крымінальнай пераследу, яна была вымушаная з'ехаць з Беларусі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі