Улады Францыі арыштавалі асабняк, які належаў Барысу Беразоўскаму

Суд Марсэля арыштаваў дом памерлага алігарха на Блакітным Беразе. Дарэчы, фармальным уласнікам нерухомасці з'яўляецца французская юрыдычная асоба. Суддзя прыняў да ўвагі довады расійскага боку, што маёмасць набывалася па даручэнні і ў інтарэсах Барыса Беразоўскага, патлумачыла афіцыйная прадстаўніца расійскай Генпракуратуры Марына Грыднева.

Такім чынам, французскія ўлады задаволілі запыт расійскага ведамства. Ён быў накіраваны ў рамках крымінальнай справы, якая расследуецца ў Расіі з мэтай вяртання актываў, атрыманых злачынным шляхам.

Нагадаем, што 67-гадовы Барыс Беразоўскі, які знаходзіўся ў вышуку з 1999 года, быў знойдзены мёртвым у ванным пакоі свайго загараднага дома недалёка ад Лондана вясной мінулага года. Па афіцыйна не пацверджанай версіі, бізнэсмэн павесіўся.

Фота — gazeta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі