Улады Хойніцкага раёна адмовіліся ад дадатковай абароны супраць дронаў

Дрон, ілюстрацыйнае фота

Дрон, ілюстрацыйнае фота / focus.ua

Над паўднёвымі раёнамі Беларусі нярэдка пралятаюць баявыя расійскія дроны, што накіроўваюцца ва Украіны.

Група жыхароў Хойніцкага раёна, які размяшчаецца на поўдні краіны, склала петыцыю да мясцовых уладаў. Яны прасілі прыняць дадатковыя меры бяспекі, каб засцерагчы ад беспілотнікаў найперш дзяцей, якія наведваюць садкі і школы.

"На пачатку верасня 2024 года ў Гомелі адбылося падзенне збітага БПЛА, што прывяло да пашкоджання будынка на ўскраіне горада. Хоць пацярпелых не было, гэта падкрэслівае патэнцыйную небяспеку падобных здарэнняў для грамадзянскіх аб’ектаў", — звярнулі ўвагу аўтары петыцыі.

Таму жыхары раёна прасілі абсталяваць навучальныя ўстановы сродкамі радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ), якія меркавалася ўсталяваць "на дахах адукацыйных устаноў".

Адказаў ім начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Руслан Смірноў. З адказу вынікае, што хойніцкія ўлады не бачаць неабходнасці ў дадатковых захадах па бяспецы дзяцей: "Меры ў забеспячэнні бяспекі дзяцей ва ўстановах адукацыі Хойніцкага раёна арганізаваныя ў адпаведнасці з правіламі бяспекі, зацверджанымі пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь №227 ад 03.08.2022".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі