Улады Мінска прызналі паразу ў барацьбе з нелегальным продажам алкаголю

Улады Мінска прызналі паразу ў барацьбе з нелегальным продажам алкаголю

Улады Мінска адмовіліся ад ідэі забараняць гандаль алкаголем у позні час сутак. Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, уведзеная раней забарона не прынясла адчувальных вынікаў. Чыноўнік заявіў, што не ўдалося спыніць вал кантрафакту.

Незаконны продаж алкаголю ажыццяўляўся праз інтэрнэт. Кіраўнік Мінска распавёў, на якія хітрыкі пускаліся начныя прадаўцы алкаголю: "Набіраю ў пашуковіку запыт "купіць алкаголь уначы". У нас народ вельмі "творчы" ў гэтым плане. Так, алкаголь "здавалі ў арэнду", былі аб'явы "прывязу піцу, бутэлька гарэлкі ў прыдачу", "давязу па гарэлку". Зразумела, што нікуды ён не паедзе, гарэлка ў яго ёсць".

Паколькаі арганізаваць канфіскацыю кантрафактнага алкаголю не ўдалося, кажа Шорац, адмянілі і забарону на яго начны продаж. Вяртацца да забароны больш не плануецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі