Улады будуць пазбаўляць грамадзянства "экстрэмістаў", якія жывуць за мяжой

Комиссия, которая пишет проект закона о лишении гражданства "экстремистов" / @sovrep
Комиссия, которая пишет проект закона о лишении гражданства "экстремистов" / @sovrep

Савет Рэспублікі пачаў працу над законапраектам аб пазбаўленні беларускага грамадзянства асоб, якія жывуць за мяжой і маюць дачыненне да "эстрэмісцкай дзейнасці". Аб гэтым паведамляе Верхняя Палата парламента.

Кіруе працэсам змены закона "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь" Наталля Качанава.

"Законапраект накіраваны на забеспячэнне нацыянальнай бяспекі, стабільнасці грамадска-палітычнай сістэмы і канстытуцыйных асноў дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь", — тлумачыць Савет Рэспублікі.

Згодна з новым дакументам, грамадзянін Беларусі можа быць пазбаўлены грамадзянства сваёй краіны, калі суд дакажа яго ўдзел "у экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне цяжкай шкоды інтарэсам дзяржавы, калі такая асоба знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь".

Надоечы парламент і Савет Рэспублікі ўхвалілі папраўкі ў законе, якія прадугледжваюць з'яўленне ў Беларусі завочных судоў у адносінах да асобаў, якія знаходзяцца за межамі краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі