Улады Рэчыцы перайменавалі вуліцу паэта Міцкевіча ў вуліцу чэкіста Міцкевіча

Улады Рэчыцы перайменавалі вуліцу паэта Міцкевіча ў вуліцу чэкіста Міцкевіча

Улады Рэчыцы перайменавалі вуліцу знакамітага паэта Адама Міцкевіча ў вуліцу... чэкіста Яўгена Міцкевіча. Тое самае адбылося і з аднайменным завулкам. Пастанова Рэчыцкага раённага савета дэпутатаў ад 26 сакавіка апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Адам Міцкевіч (1798 — 1855) — польскі паэт беларускага паходжання, ураджэнец Навагрудскага павета. Ён з'яўляецца аўтарам такіх знакамітых твораў, як паэмы "Пан Тадэвуш", "Гражына", "Конрад Валенрод", драма "Дзяды". Яўген Міцкевіч (1893 — 1959) — ураджэнец Ровенскай вобласці Украіны. Усталёўваў савецкую ураду ў Рэчыцы і быў мясцовым кіраўніком.

Па адной з версій, у Рэчыцы раней былі вуліца і завулак, якія насілі імя Яўгена Міцкевіча. Можа ў пачатку 1990-х іх перайменавалі, а цяпер улады вырашылі ўсё зрабіць, як было?

Улады Рэчыцы перайменавалі вуліцу паэта Міцкевіча ў вуліцу чэкіста Міцкевіча
pravo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі