Улады вырашылі, што ў мінскіх парках не будзе прыбірацца апалае лісце

Мінскія ўлады вырашылі, што ў сталічных парках і скверах больш не будуць прыбіраць апалую лістоту. Пра гэта 3 лістапада заявіў старшыня камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мінгарвыканкама Аляксандр Баравікоў.

"Прыбіраючы апалае лісце ў парках і скверах, чалавек парушае натуральны кругазварот рэчываў у прыродзе, — цытуе словы Баравікова БЕЛТА. — Апалае лісце ўтварае перагной, які ўгнойвае глебу, а мы уборкай фактычна збядняем зямлю. Ад гэтага пачынаюць пакутаваць дрэвы".

Экалагічныя меркаванні апынуліся важней за эстэтычныя прыхільнасці гараджан і сталічных уладаў. Да таго ж, не трэба будзе плаціць за працу ў парках і скверах, адзначае "Интерфакс-Запад".

Цяпер лістоту будуць збіраць толькі на адлегласці 5 метраў ад праезнай часткі. Гэта трэба, каб лісце не замінала руху аўтамабіляў. Акрамя таго, адсутнасць падобнай "зялёнай уборкі" на дадзенай тэрыторыі перашкаджае паўнавартаснай працы ліўневай каналізацыі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі