Улады забаранілі ўсе акцыі сацыял-дэмакратаў пад сацыяльнымі лозунгамі

 Улады забаранілі ўсе акцыі сацыял-дэмакратаў пад сацыяльнымі лозунгамі

Актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) атрымалі ад уладаў у Віцебскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцях адмовы на правядзенне масавых мерапрыемстваў пад сацыяльнымі лозунгамі.

Намеснік старшыні партыі Ганна Канюс паведаміла інфармагенцтву БелаПАН, што актывісты планавалі правесці 7 траўня шэсць пікетаў — у Наваполацку, Мазыры, Рэчыцы, Гомелі, Белаазёрску, Мікашэвічах. Акрамя таго, меркавалася зладзіць дэманстрацыю ў Брэсце. Акцыі мусілі праходзіць пад лозунгамі: "Не — падатку беспрацоўным!", "Пенсійны ўзрост 55/60 гадоў!", "Вярнуць войска, дэкрэтны адпачынак і вучобу ў ВНУ ў страхавы працоўны стаж!".

Брэсцкія ўлады не дазволілі дэманстрацыю пад сацыяльнымі лозунгамі

Па словах Канюс, усе адмовы былі матываваныя адсутнасцю заключаных дагавораў на ахову грамадскага парадку, медыцынскае абслугоўванне і прыборку тэрыторыі. Такія дагаворы прадугледжваюць дакладны час і месца мерапрыемства, кажа палітык. Яна не разумее, як іх можна заключаць да атрымання дазволу, калі выканкамы маюць права змяняць месца і час мерапрыемства.

Канюс перакананая, што такія адмовы парушаюць канстытуцыйнае права на мірныя сходы і вольнае выказванне думкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі