Уладзімір Федарук: "Па сутнасці "Фестываль" - гэта своеасаблівы сэйшн!"

Канцэрт, прысвечаны 20-годдзю ансамбля "Фестываль", - асаблівая і святочная сустрэча. За плячыма ў музыкантаў 20 гадоў творчых пошукаў, імправізацый, самых розных фестываляў, конкурсаў і канцэртаў на беларускіх і еўрапейскіх сцэнах.

Уладзімір Федарук

Сярод іх твораў можна знайсці і вытанчанасць французкай музыкі, і пульсіруючыя ірландскія рытмы, і віхры малдаўскага танца, а таксама сур’ёзныя разгорнутыя джазавыя кампазіцыі.

Юбілейны канцэрт "Фестываля" складаўся з трох тэматычных блокаў: першы - акардэонная класіка з выключна акустычнымі інструментамі (Tanzende Finger, Flambe, Klarnett Polka, Amorado, Circus Renz Galop). Другі – аўтарскія п’есы аднаго з салістаў "Фестываля" Ўладзіміра Федарука. І трэці, так бы мовіць, "The Best".

Музыканты "Фестываля", якія па сутнасці граюць у зусім розных гуртах, з вялікай цікаўнасцю працуюць над гэтым сумесным праектам, ствараючы разам яскравыя і цікавыя аранжыроўкі і маштабныя кампазіцыі. Якой бы не была іншая праца, распавядае Ўладзімір Федарук, для "Фестываля" у сэрцы заўжды ёсць аблівае месца.

"Фестываль" для мяне – гэта аддушына, - кажа Ўладзімір Федарук. – Мы граем тую музыку, якая нам падабаецца, якую мы хочам граць, і ніхто не гаворыць нам, што граць. У гэтым увесь кайф! Па сутнасці – гэта соеасаблівы сэйшн,  да якога музыканты шмат рыхтуюцца".

Уладзімір Федарук і Уладзімір Бубен

 

Аляксандр Ліпніцкі

 

У рэпертуар "Фестываля" уваходзяць і творы, аўтарымі якіх з’яўляюцца салісты-акардэяністы ансамбля, Так у другой частцы канцэрта прагучалі аўтарскія п’есы Ўладзіміра Федарука "Richard", "Lucky Tune" і зусім новая кампазіцыя  "Las Cartas".

Уладзімір Федарук: "Увогуле, большая частка юбілейнай праграмы, якую мы падрыхтавалі спецыяльна для гэтага канцэрту, новая. Наша музыка, часам, вельмі строгая, дзе трэба граць пэўныя, складаныя партыі. Але ў ёй ёсць месца і для сола – то бок кожны можа знайсці нешта для сябе".

 


Не забыліся музыканты і на творчасць свайго ўлюбёнага музыканта – аднаго з найбольш яскравых прадстаўнікоў сучаснай французкай музыкі Рышара Гальяно – і выканалі адну з яго кампазіцый "Laurita". Гэтай кампазіцыяй "Фестываль" павіншаваў усіх жанчын са святам 8-га сакавіка.

 

 

Скончыўся юбілейны канцэрт "Фестываля" двума бісамі, пасля якіх публіка яшчэ доўга не разыходзілася, развітваючыся з музыкантамі шчырымі апладысментамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі