Уладзімір Макей наведвае з афіцыйным візітам Чэхію

Уладзімір Макей наведвае з афіцыйным візітам Чэхію

15-16 чэрвеня Уладзімір Макей наведвае з афіцыйным візітам Чэхію. Як інфармуе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства, запланаваныя перамовы міністра замежных спраў Беларусі з прэм’ер-міністрам Чэхіі Багуславам Саботкай і кіраўніком чэшскага МЗС Любамірам Зааралекам. Як чакаецца, на перамовах будзе абмеркаваны “ўвесь комплекс пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, развіццё дыялогу па лініі Беларусь — ЕС”. Таксама гаворка пойдзе пра актуальныя праблемы міжнароднай палітыкі, пра перспектывы далейшага пашырэння супрацоўніцтва Беларусі і Чэхіі ў розных галінах.

Макей наведае Чэшска-Беларускую гандлёва-прамысловую палату, паўдзельнічае ў мерапрыемствах, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі