Уладзімір Макей сустрэнецца з Радаславам Сікорскім
Міністр замежных спраў Беларусі здзяйсняе рабочы візіт у Польшчу на запрашэнне польскага боку.
Як інфармуе БЕЛТА, ён працягнецца два дні — 28 і 29 жніўня. Вядома, што ў рамках візіту запланаваная сустрэча Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім. Між іншым, будуць абмяркоўвацца дачыненні Беларусі і Еўрасаюза, беларуска-польскія адносіны, "актуальная сітуацыя ў рэгіёне".
Макей сустрэнецца і з Янушам Пехацінскім, намеснікам прэм'ер-міністра Польшчы, міністрам эканомікі. Запланаваныя і кантакты з прадстаўнікамі польскіх дзелавых колаў.