Уладзімір Макей сустрэўся ў Варшаве з еўракамісарам Ёханэсам Ханам

Уладзімір Макей сустрэўся ў Варшаве з еўракамісарам Ёханэсам Ханам

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся ў Варшаве з еўракамісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Еўрасаюза Ёханэсам Ханам. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МЗС нашай краіны, яны абмеркавалі дачыненні Еўрасаюза і Беларусі, тэму правоў чалавека і дэмакратыі. Як можна меркаваць, гаворка ішла пра нядаўнія затрыманні ў Мінску і рэгіёнах удзельнікаў вулічных акцый, пра суды над імі, магчыма, і пра “справу патрыётаў”.

12 красавіка Макей удзельнічае ў польскай сталіцы ў сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін-удзельніц Вышаградскай групы і ініцыятывы Еўрасаюза “Усходняе партнёрства”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі