Уладзімір Макей сустрэўся з кіраўніком місіі АБСЕ (фота)

26 жніўня ў Мінску адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў нашай краіне Жакам Форам. Падчас размовы абмеркаваны шэраг пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў, арганізацыяй міжнароднага назірання і ўдзелам у ім місіі БДІПЧ, інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі.

Беларускі бок пацвердзіў гатоўнасць прыняць усе неабходныя меры для правядзення выбараў у поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі. Была выказана надзея на аб'ектыўны і непрадузяты падыход міжнародных назіральнікаў да ацэнкі выбарчай кампаніі ў нашай краіне.

Фота: mfa.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі