Уладзімір Макей запрошаны ў Маскву
Уладзімір Макей запрошаны ў Маскву. Міністр замежных спраў Беларусі здзейсніць візіт у Расію 14-15 лістапада. Пра гэта ў чацвер на брыфінгу паведаміла афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава. Паводле яе слоў, Макей атрымаў запрашэнне ад міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова. Мяркуецца, што па выніках перамоў будзе падпісаная праграма дзеянняў краін у галіне знешняй палітыкі на 2018-2019 гады, інфармуе БЕЛТА.
Брифинг официального представителя МИД России М.Захаровой, 9 ноября 2017 года https://t.co/TL17xoxoQ4
— МИД России (@MID_RF) 9 ноября 2017 г.