Уладзімір Пуцін: Расія ваяваць не будзе (відэа)
Прэзідэнт Расіі 4 сакавіка правёў у Маскве прэс-канферэнцыю. Галоўнай тэмай былі падзеі ва Украіне.
Пуцін заявіў, што Расійская Федэрацыя ваяваць з Украінай не будзе. "Мы не збіраемся і не будзем ваяваць з украінскім народам", — сказаў расійскі прэзідэнт.
Паводле слоў Уладзіміра Пуціна, "калі мы прымем такое рашэнне, то толькі для абароны ўкраінскіх грамадзян, і няхай паспрабуе хтосьці з ліку вайскоўцаў страляць у сваіх людзей, за якімі мы будзем стаяць ззаду".
Масква будзе развіваць эканамічныя і іншыя сувязі з Украінай пасля нармалізацыі сітуацыі ў гэтай краіне і правядзення прэзідэнцкіх выбараў, пераказвае словы Пуціна РІА "Новости".
Фота — ria.ru