Уладзімір Зяленскі: беларусы вартыя іншай будучыні і нават сучаснасці
Беларусы заслугоўваюць іншай сучаснасці і будучыні. Пра гэта ў інтэрв'ю французскай газеце Le Figaro заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Журналісты пацікавіліся ў Зяленскага, якія еўрапейскія краіны лепш за ўсё разумеюць Украіну. Ён адказаў, што найперш гэта краіны, якія ў свой час былі рэспублікамі Савецкага Саюза, у тым ліку Беларусь.
"Гэта краіны Балтыі. Яны вельмі добра разумеюць. Я думаю, нас выдатна разумее Беларусь. Ведаю, як яны вельмі добра да нас ставяцца, як моладзь да нас ставіцца — яны прыязджаюць, яны вельмі любяць нас. Я лічу, што яны заслугоўваюць іншай будучыні, іншай сучаснасці нават", — адказаў Зяленскі.
Дарэчы, раней украінскі прэзідэнт заклікаў беларускія ўлады правесці новыя прэзідэнцкія выбары, нагадвае БелаПАН. У інтэрв'ю амерыканскаму выданню Politico Зяленскі казаў, што нельга наладзіць дыялог, кідаючы людзей у аўтазакі за іншае меркаванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.