Уладзімір Зяленскі не паедзе ў Мінск на парад 9 траўня
Уладзімір Зяленскі 9 траўня не будзе прысутнічаць на вайсковым парадзе ў Мінску. Пра гэта журналістам паведамілі ва ўпраўленні інфармацыйнай палітыкі ўкраінскага прэзідэнта.
"Ва Украіне каранцітын. Цяпер кіраўнік дзяржавы не робіць замежных візітаў", — перадае Радыё "Свабода" паведамленне Офіса прэзідэнта Украіны.
Як паведамляла Еўрарадыё, 5 траўня Аляксандр Лукашэнка запрасіў кіраўнікоў іншых дзяржаў прыехаць у Мінск на парад. Па яго словах, кіраўнікі дзяржаў былога СССР мусілі б з'явіцца ў Мінск дзеля параду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.