Уладзіміра Яроменка з Акрэсціна вывезлі пад Ракаў
А на ягоным тэлефоне тройчы няправільна ўвялі пін-код, каб немагчыма было патэлефанаваць сябрам і тэрмінова разблакаваць сім-картку.
Актывіст “Маладога Фронту” Уладзімір Яроменак адбываў на Акрэсціне 15-суткавы арышт. Ён павінен быў выйсці на волю 9 траўня. Пад сценамі Акрэсціна яго сустракала каля 30 чалавек сяброў і паплечнікаў.
Аднак міліцыянты вырашылі сарваць гэтую сустрэчу, таму моладзевага актывіста проста вывезлі за горад і пазбавілі яго сродку сувязі, паведамляе charter97.org.
Уладзімір Яроменак быў арыштаваны напярэдадні “Чарнобыльскага шляху”.