Уладзіміру Пуціну пабудавалі сакрэтную сетку чыгунак і станцый

Мяркуецца, што гэта спеццягнік Уладзіміра Пуціна / railgallery.ru
Мяркуецца, што гэта спеццягнік Уладзіміра Пуціна / railgallery.ru

Уладзіміру Пуціну пабудавалі сакрэтную сетку чыгунак і станцый. Па ёй расійскі прэзідэнт можа падарожнічаць паміж сваімі асноўнымі рэзідэнцыямі, паведамляе @proektproekt.

Восенню мінулага года журналіст выявіў на тэрыторыі Валдайскага нацыянальнага парку чыгуначную станцыю з верталётнай пляцоўкай, якую ахоўваюць, побач з вёскай Доўгія Бароды — гэта найбліжэйшы населены пункт да Валдайскай рэзідэнцыі. Мясцовыя жыхары паведамілі, што станцыя і спецыяльная чыгуначная галіна да яе пабудаваныя ў 2019-м і толькі для прэзідэнта РФ. Ад плота станцыі карэспандэнта выдання адагнаў ахоўнік.

Згодна са спадарожнікавымі здымкамі, станцыя ў Нова-Агарове з'явілася ў 2015 годзе. Яна знаходзіцца за 400 метраў ад рэзідэнцыі Пуціна ў Маскоўскай вобласці. Спецстанцыя схаваная за высокім плотам, на якім праз кожныя 10 метраў устаноўленыя камеры відэаназірання.

Для спынення цягніка ў сочынскай рэзідэнцыі "Бачараў Ручай" прыблізна ў 2017 годзе з'явілася і новая платформа, і тупіковая чыгуначная галіна, прыхаваная высокім плотам ад шляхоў, па якіх ходзяць электрычкі.

У панядзелак цэнтр "Дасье" паведаміў, што Уладзімір Пуцін апошнім часам з меркаванняў бяспекі стаў часцей карыстацца цягніком, а не самалётам. Пры гэтым ён падарожнічае на бронецягніку. Вонкава ён падобны на звычайны, толькі замест чатырох восяў у яго шэсць, замест аднаго лакаматыва — некалькі, а на даху размешчана спецабсталяванне. У бронецягніку ёсць вагон са спальняй і рабочым кабінетам, вагон для суправаджальнага персаналу і вагон для спецсувязі.

Уладзіміру Пуціну пабудавалі сакрэтную сетку чыгунак і станцый
dossier.center

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі