Уначы 17 лістапада па ўсходзе Беларусі будзе да -13

Уначы 17 лістапада па ўсходзе Беларусі будзе да -13

Удзень 17 лістапада ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет. Уначы і зранку месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе слабы. 

Уначы будзе марозна — 2-8 градусаў ніжэй за нуль, па ўсходняй палове краіны месцамі да 9-13 са знакам "мінус". Удзень тэмпература павысіцца да -2...+4.

У нядзелю, 18 лістапада, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і зранку месцамі прагназуюцца слабы туман і галалёд. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны. 

Уначы слупок тэрмометра пакажа ад -4 да +2. Найбольш халодна будзе па паўднёвым усходзе — 5-8 градусаў марозу. Удзень тэмпература павысіцца да -1...+5 градусаў.

У панядзелак па ўсё краіне прагназуюць мокры снег. Вецер будзе паўночны ўмераны. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад 5 градусаў марозу да 2 цяпла, удзень будзе -3...+3.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі