Уначы 20 красавіка на поўдні Беларусі чакаюцца моцныя дажджы
У сераду, 20 красавіка, амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца ападкі — дажджы. Сіноптыкі папярэджваюць, што ўначы на поўдні нашай краіны яны будуць моцныя, а ўдзень магчымыя толькі месцамі. У асобных раёнах Беларусі чакаюцца навальніцы. Парывы ветру месцамі будуць дасягаць 15-20 м/с.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +2 да +8 градусаў (у Мінску — ад +4 да +6), у дзённыя гадзіны — 6-12 цяпла (на поўначы — да +15, у сталіцы — ад +8 да +10 градусаў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.