Уначы ў аўторак у Беларусі будзе да -17, ападкі магчымыя толькі на поўначы
У аўторак, 28 снежня, у Беларусі пераважна без ападкаў. Невялікі снег магчымы толькі ўначы на поўначы краіны. Сіноптыкі папярэджваюць, што ў начныя гадзіны і раніцай месцамі чакаецца туман, на дарогах на асобных участках захаваецца галалёдзіца.
Уначы тэмпература паветра складзе 9-15 градусаў марозу (пры праясненнях — да -17, у Мінску — ад -10 да -12), у дзённыя гадзіны — ад -4 да -10 (у сталіцы — ад -6 да -8 градусаў).
Прогноз погоды по областным центрам Беларуси на день 28 декабря 2021 годаhttps://t.co/jc2UKJtEVu#Белгидромет #прогнозпогоды #Минск #Гродно #Гомель #Витебск #Брест #Могилев #Беларусь #снег #метель #дождь #синоптики #град #облачно #спрояснениями #ветер #туман #циклон #антициклон pic.twitter.com/fzqCT8Za97
— Белгидромет (Belhydromet) (@belgidromet) December 27, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.