Уначы ў Беларусь на 20 хвілін залятаў дрон "Шахед"

Дрон "Шахед", ілюстрацыйнае фота

Дрон "Шахед", ілюстрацыйнае фота / Reuters

У ноч на 3 верасня ў паветраную прастору Беларусі залятаў дрон-камікадзэ тыпу "Шахед", паведамляе маніторынгавая група "Беларускі Гаюн".

Мяжу з Беларуссю ён перасек каля 2:35 з боку Чарнігаўскай вобласці Украіны і накіроўваўся ў бок Брагіна. У паветранай прасторы Беларусі ён правёў блізу 20 хвілін, а ўжо ў 2:53 вяртаўся ва Украіну курсам на Чарнобыльскую зону. Тэрыторыю Беларусі ён пакінуў каля трэцяй гадзіны ночы.

Паводле інфармацыі "Беларускага Гаюна", беларускі дзяжурны знішчальнік з Баранавічаў патруляваў паўднёвы ўсход Беларусі прыкладна ў гадзіну ночы. Аднак на час прылёту "Шахеда" ён ужо адправіўся назад на базу і ў небе не знаходзіўся.

Заходы расійскіх "шахедаў" у паветраную прастору Беларусі сталі асабліва частымі цягам ліпеня і жніўня 2024 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі