Уначы ў Беларусі блакавалі YouTube і TikTok

YouTube, ілюстрацыйнае фота

YouTube, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У ноч на 10 студзеня ў Беларусі зноў блакавалі папулярныя інтэрнэт-сэрвісы.

Як піша motolko.help, з 1:30 перастаў працаваць YouTube. Прычым на праблемы з відэасэрвісам скардзіліся карыстальнікі розных правайдараў — А1, МТС, Life і ByFly. У некаторых не падгружаліся прэв’ю і аватары, у іншых сайт не працаваў увогуле. Папярэдні раз такія праблемы ўзніклі ў навагоднюю ноч, калі на сэрвісе перадавалі віншаванне ад Святланы Ціханоўскай.

Таксама людзі паведамлялі аб праблемах з доступам да Twitch, TikTok і Discord. Без VPN немагчыма было ўвайсці ў Telegram.

Знік доступ і да шэрагу іншых сайтаў — напрыклад, не працаваў плэер на hdrezkа. Таксама ўзніклі праблемы з сэрвісамі Google.

Прычым праз VPN усе сэрвісы працавалі. Доступ да сэрвісаў без VPN стаў аднаўляцца пасля 3-й гадзіны ночы.

Напярэдадні "Белтэлекам" анансаваў планавыя работы на сетцы перадачы даных з 00:00 да 7:30. Як паведамлялася, "магчымае абмежаванне доступу да паслуг сеткі перадачы даных для абанентаў горада Мінска, Гомеля і Гомельскай вобласці". Пра тэхнічныя работы паведамляў і МТС. Аднак доступ да дзясяткаў сэрвісаў знік не толькі ў Мінску і Гомелі, а па ўсё краіне.

Уначы ў Беларусі блакавалі YouTube і TikTok
Графік збояў YouTube у Беларусі / downdetector.su/youtube

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі