Уначы ў Беларусі будзе ад -2 да +5 градусаў
У чацвер, 12 красавіка, кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі месцамі ўначы і раніцай, удзень — пераважна без ападкаў. У начныя гадзіны тэмпература паветра можа скласці ад -2 да +5 градусаў (у Мінску — ад +3 да +5 градусаў, у паўднёвых раёнах — да +10), у другой палове дня — ад +10 да +16 (у сталіцы — 9-11 цяпла, на поўдні — да +19 градусаў).
У канцы тыдня ў нашай краіне крыху пацяплее.