Уначы ў чацвер будзе да -23 градусаў
24 студзеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і зранку па паўднёвым усходзе краіны пройдзе снег, прагназуецца слабая завея. Месцамі будзе шэрань, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца ўсходні, паўночна-ўсходні ўмераны.
Уначы слупок тэрмометра пакажа 11-17 ніжэй за нуль, пры праясненнях будзе ад 18 да 23 градусаў марозу. Удзень ён падымецца да 7-13 са знакам "мінус". Найбольш цёпла будзе па поўдні Брэстчыны і Гомельшчыны: уначы -6...-10, удзень 4-6 марозу.
Пацяпленне чакаецца толькі ў пачатку наступнага тыдня.