Уначы ў многіх раёнах Беларусі чакаюцца замаразкі
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 0 да 4 градусаў марозу. Аднак у асобных раёнах будзе 1-3 цяпла.
У дзённыя гадзіны ў чацвер, 3 кастрычніка, прагназуецца ад 4 да 10 градусаў са знакам плюс.
Уначы і раніцай месцамі згусціцца туман, магчымы слабы галалёд. Вецер будзе паўночна-ўсходні 3-8 метраў за секунду. У чацвер пераважна без ападкаў, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, халоднае надвор'е ў нашай краіне захаваецца да канца тыдня.
Фота — bymedia.net