Уначы ў нядзелю ў Беларусі чакаецца да 4 градусаў марозу

Уначы ў нядзелю ў Беларусі чакаецца да 4 градусаў марозу

У нядзелю, 13 сакавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Толькі ў начныя гадзіны прагназуецца мокры снег у Магілёўскай і Гомельскай абласцях. Раніцай магчымы туман, на дарогах месцамі — галалёдзіца. Вецер будзе паўночны і паўночна-ўсходні, 4-9 метраў за секунду.

Што да тэмпературы паветра, то ўначы чакаецца ад мінус 4 да 2 градусаў са знакам плюс, удзень — ад 0 да 5 цяпла, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Як паведамляла Еўрарадыё, пацяпленне ў Беларусі пачнецца ў сераду, 16 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі