Уначы ў пятніцу на ўсходзе Беларусі будзе да -17 градусаў

Уначы ў пятніцу на ўсходзе Беларусі будзе да -17 градусаў

У апошні дзень восені, у пятніцу, 30 лістапада, ападкі ў Беларусі не прагназуюцца. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў, галалёдзіца магчымая толькі на асобных участках дарог. Вецер будзе паўднёвы і паўднёва-усходні, 5-10 метраў за секунду, на захадзе краіны з парывамі да 14 м/с.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе ад -6 да -12 градусаў, на ўсходзе пры праясненнях — 13-17 градусаў марозу. У дзённыя гадзіны будзе ад -2 да -8 градусаў.

На выхадныя прагназуецца кароткачасовы снег. Пацяпленне чакаецца з панядзелка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі